|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Апошнім часам вялікая ўвага надаецца адраджэнню забытых відаў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў Беларусі. Беларуская саломка — унікальны мастацкі промысел. З саломкі майстры ствараюць сувеніры, шкатулкі, кошыкі, бытавыя прадметы. Нашы продкі адчувалі непарыўную сувязь з прыродай, неабходнасць жыць у гармоніі з навакольным светам. Яскравым прыкладам з'яўляецца пляценне з саломкі. Там, дзе жыве промысел — там лепш захоўваюцца звычаі, традыцыі мясцовай культуры.
4 лістапада 2025 г. у рамках цыкла мерапрыемстваў «Спадчына роднай зямлі» ў сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшоў інтэрактыўны занятак «Саломапляценне Беларусі». Навучэнцы старэйшых класаў СШ № 23 г. Брэста даведаліся пра гісторыю саломапляцення, пра вядомых беларускіх майстроў, пазнаёміліся з кнігамі пра саломапляценне і нават сплялі касічкі.
Сустрэча стала яскравым прыкладам таго, як сучасныя пакаленні могуць дакрануцца да вытокаў народнай культуры. Нашы госці не толькі асвоілі базавыя прыёмы пляцення, але і ўсвядомілі важнасць захавання традыцый для падтрымання культурнай ідэнтычнасці Беларусі.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78