Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

Шосты школьны дзень у сектары рэдкай кнігі

2025 год у сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі пачаўся вельмі актыўна. Кожную суботу, пачынаючы з 4 студзеня, у нас у гасцях навучэнцы розных устаноў адукацыі. Нас наведалі вучні з сярэдніх школ №№ 3, 7, гімназіі № 5 г. Брэста, школ г. п. Дамачава і аг. Клейнікі. Навучэнцам падабаецца праводзіць у сектары рэдкай кнігі свой шосты школьны дзень. Тут цікава і маленькім трэцяклашкам і ўжо дарослым вучням адзінаццатага класа.


Супрацоўнікі сектара распрацавалі для іх шэраг музейна-бібліятэчных заняткаў, пазнавальных праграм, кнігазнаўчых сустрэч рознай тэматыкі. Гісторыя рукапіснай кнігі (дзе, чым пісалі, чым упрыгожвалі) і кніжнага перапёта; стварэнне друкарскага станка і ўзнікненне кнігадрукавання; знакамітыя еўрапейскія і айчынныя друкарні XVI–XVIII стст.; што такое філіграні і ўладальніцкія кніжныя знакі; гісторыя стварэння рэдкіх кніг XVI – пачатку XX ст. з фонду абласной бібліятэкі і непасрэднае знаёмства з імі. Усё гэта і многае іншае ўключаюць нашыя мерапрыемствы.


Калі вам цікавыя дадзеныя тэмы, запрашаем наведаць сектар рэдкай кнігі!


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу