Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Сямейны партрэт у кніжным інтэр'еры»: кніжная выстава да Міжнароднага Дня сям'і

«Сямейны партрэт у кніжным інтэр'еры»: кніжная выстава да Міжнароднага Дня сям'і

«Сямейны партрэт у кніжным інтэр'еры»: кніжная выстава да Міжнароднага Дня сям'і

Паважаныя чытачы, у аддзеле абанемента распачала работу кніжная выстава «Сямейны партрэт у кніжным інтэр'еры», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і, які штогод адзначаецца 15 мая.


Свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН 20 верасня 1993 г. з мэтай прыцягнення да пытанняў сям'і ўвагі шырокай грамадскасці. Сям'я — асноўны элемент грамадства — была і застаецца захавальніцай агульначалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.


Тэма сям'і і сямейных узаемаадносін знайшла сваё адлюстраванне на старонках многіх мастацкіх твораў беларускіх, рускіх і замежных аўтараў. Экспазіцыю адкрываюць кнігі беларускіх пісьменнікаў: класікаў І. Мележа «Людзі на балоце», І. Шамякіна «Сэрца на далоні»; пісьменніка-земляка А. Брытуна «Сяліба», трылогія М. Ільінскага «Рассвет сменяет тьму».


Сярод твораў рускай класікі — раман-эпапея Л. Талстога «Война и мир», авантурны раман У. Крастоўскага «Петербугские трущобы», а таксама раман М. Салтыкова-Шчадрына «Господа Головлёвы».

Не забыты і творы савецкага перыяду: «Угрюм-река» В. Шышкова, «Вечный зов» А. Іванова, раман у дзвюх кнігах «Строговы» Г. Маркава аб лёсах трох пакаленняў сібірскай сям'і.


Маштабны раман «Жребий праведных грешниц» Н. Несцеравай вельмі папулярны сярод чытачоў аддзела абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі. Карыстаюцца попытам і раман «Женщины Лазаря» М. Сцяпновай, трылогія Д. Рубінай «Русская канарейка» — грандыёзная сага пра каханне і музыку.


Сярод замежных аўтараў — знакамітая трылогія брытанскай пісьменніцы-раманісткі П. Вінчэнцы «Искушение временем», двухтомны раман «Сага о Форсайтах» Дж. Галсуорсі, «Замак Броўдзі» А. Кроніна (Масква, 1994).


Многія кнігі, прадстаўленыя на экспазіцыі, не раз траплялі ў спіс самых чытаемых кніг аддзела абанемента. Запрашаем і вас наведаць выставу, прымеркаваную да Міжнароднага Дня сям'і.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу