![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 21 жніўня па 24 верасня ў аддзеле абанемента будзе дэманстравацца выстава «З фантастыкай — з мінулага ў будучыню».
Фантастыка — гэта тэрмін, які мае старажытнагрэцкае паходжанне, даслоўна перакладаецца як «мастацтва ўяўляць». У літаратуры ім прынята называць кірунак, заснаванае на фантастычным апісанні мастацкага свету і герояў. Кнігі жанру фантастыкі поўныя загадкавасці, невядомасці і непрадказальнасці.
Фантастыка ў літаратуры — гэта асобны свет, які захоплівае сваім чараўніцтвам, перамогай дабра над злом, містычным сюжэтам, навукова-тэхнічным прагрэсам, выдуманым існаваннем.
На экспазіцыі прадстаўлены беларускія і рускія фантасты: Вольга Грамыка, Аляксандр Бяляеў, Кір Булычоў, Стругацкія і інш. Выстава знаёміць з замежнымі пісьменнікамі-фантастамі. Калі вы не чыталі творы Рэя Брэдберы, Айзэка Азімава, Роберта Хайнлайна, Гары Гарысана, Роберта Шэклі, Андрэ Эліс Нортан, то ў вас ёсць магчымасць прачытаць гэтыя кнігі. Таксама прапануем пазнаёміцца з фантастычнымі серыямі «Атамны горад», «Баявая фантастыка», «У віхуры часоў», «Ваенная фантастыка» і інш. Цікавы выбар навінак фантастычных раманаў: можна пачытаць новую кнігу Браяна Герберта і Кевіна Джэймса Андэрсана «Дзюна» (Масква, 2023), серыю графічных раманаў «Пясочны чалавек» Ніла Геймана ў 9-і тамах (СПб, 2022).
Вядомая амерыканская пісьменніца Урсула Крэбер Ле Гуін казала: «Фантастыка — адзін з найстарэйшых жанраў літаратуры, які трывала заваяваў сваё месца ў сэрцах людзей». Мы спадзяемся, што кнігі, прадстаўленные на выставе, прыйдуцца вам па душы.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09