Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Праца святочнай пляцоўкі бібліятэкі 9 Мая на вул. Савецкай

Праца святочнай пляцоўкі бібліятэкі 9 Мая на вул. Савецкай

Праца святочнай пляцоўкі бібліятэкі 9 Мая на вул. Савецкай

9 мая 2025 г. — у дзень 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — на вуліцы Савецкай працавала святочная пляцоўка Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для жыхароў і гасцей прыгранічнага горада кніжную выставу «Перамога, якая нас аб'ядноўвае». Выстава прадставіла лепшыя мастацкія творы пра Вялікую Айчынную вайну савецкіх, беларускіх і сучасных аўтараў для дарослых і дзяцей; дакументальную і навукова-папулярную літаратуру аб падзеях 1941–1945 гадоў, у тым ліку на Брэстчыне. Сярод мастацкіх кніг — творы Канстанціна Сіманава, Міхаіла Шолахава, Васіля Быкава, вершы Булата Акуджавы, старое і новае выданні дакументальнай аповесці «Я з вогненнай вёскі» У. Калесніка, А. Адамовіча і Я. Брыля. Вялікую цікавасць выклікала сучасная серыя кніг «Дзеці вайны», сярод якіх былі прадстаўлены творы пісьменнікаў-землякоў — Зінаіды Дудзюк і Расціслава Бензярука. Асобна былі выдзелены кнігі, прысвечаныя подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці (Ю. Фамін «Человек из легенды», С. Смірноў «Брестская крепость» і інш.); кнігі аб партызанскім руху, вялікіх бітвах і вызваленчай аперацыі «Баграціён».


Акрамя выставы, госці пляцоўкі мелі магчымасць праверыць свае веды ў інтэрактыўных віктарынах «Гістарычная памяць: сувязь часоў і пакаленняў» і «Памяць Вялікай Перамогі». Віктарыны выклікалі жывую цікавасць не толькі ў маладога, але і дарослага пакалення гараджан.


Таксама ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з электронным інфармацыйным рэсурсам «Лічбавая памяць Брэстчыны», распрацаваным абласной бібліятэкай пры падтрымцы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў год святкавання 80-годдзя Перамогі. Рэсурс уключыў шэсць раздзелаў:


• «Рэгіянальныя перыядычныя выданні. 1944–1945» (343 лічбавыя копіі раённых газет, якія выходзілі ў 1944–1945 гг. на тэрыторыі васьмі раёнаў Брэстчыны);


• «Брэстчына ў дакументах. 1941–1945. Кнігі» (фрагменты лічбавых копій кніг, выдадзеных у розны час і прысвечаных падзеям вайны на тэрыторыі Брэсцкай вобласці);


• «Плакаты, улёткі, лісты. 1941–1945» (асобныя плакаты, улёткі, звароты, падзякі Вярхоўнага галоўнакамандуючага воінам, якія вызначыліся. Яны даюць уяўленне цяперашняму пакаленню аб суровых падзеях ваеннага часу);


• «Брэст. 1944–1948. Аднаўленне» (23 унікальныя дакументы аб аднаўленні мірнага жыцця ў Брэсце пасля вызвалення па 1948-ы гады з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці).


• «Герояў нашы імёны» (інфармацыя аб 30 Героях Савецкага Саюза — ураджэнцах Брэстчыны і ўраджэнцах іншых тэрыторый, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі вобласці і ў яе вызваленні).


• «Нязгасная памяць пакаленняў» (праекты публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці, падрыхтаваныя ў рамках абласнога конкурсу «Нязгасная памяць пакаленняў» да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага праводзіць вялікую работу па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі дакументальнай спадчыны аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровая і важная місія — зберагчы і перадаць гэтую памяць будучым пакаленням.


Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу