|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Штогод 15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям'і — адно з самых светлых святаў, якое мае дачыненне да кожнага з нас! Менавіта з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, у сям'і адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Свята было абвешчана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе ў мэтах захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, прыцягнення ўвагі да праблем, якія ўзнікаюць у сям'і.
Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 11 мая 2026 г. прапануе наведаць кніжную выставу «Падарожжа па старонках сямейных саг», прымеркаваную да Дня сям'і. Сямейныя сагі — гэта раманы пра сем'і, якія прасочваюць лёсы некалькіх пакаленняў, іх страты, выбары і барацьбу за права вызначаць уласнае жыццё.
Экспазіцыю адкрываюць творы беларускіх пісьменнікаў: І. Мележа «Людзі на балоце», І. Шамякіна «Сэрца на далоні», А. Васілевіч «Пачакай, затрымайся...», Г. Марчука «Кветкі правінцыі». Аматары гістарычнай прозы, заснаванай на рэальных падзеях, ацэняць раман нашага земляка А. Брытуна «Сяліба», трылогію М. Ільінскага «Світанне змяняе цемру». Прадстаўлены лепшыя творы расійскай літаратуры: раман-эпапея Л. Талстога «Вайна і мір», авантурны раман В. Крастоўскага «Пецярбургскія трушчобы», М. Салтыкова-Шчадрына «Спадары Галаўлёвы», а таксама «Вечны кліч» А. Іванова, гістарычная трылогія «Каменны пояс» Я. Фёдарава, знакамітая сямейная сага-трылогія В. Аксёнава «Маскоўская сага» і многія іншыя.
Сярод замежнай літаратуры — Д. Дзюмар'е «Раман аб сямействе Дзюмор'е», Т. Ман «Будэнброкі», а таксама шмат раманаў сучасных аўтараў.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09