Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Праект «Дни китайской культуры и литературы в Бресте» завяршыўся

Праект «Дни китайской культуры и литературы в Бресте» завяршыўся

Праект «Дни китайской культуры и литературы в Бресте» завяршыўся

Беларусь і Кітай — прыязныя краіны, якія прайшлі ў найноўшай гісторыі трыццацідвухгадовы шлях ад дыпламатычнага супрацоўніцтва да ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Грамадзян Беларусі і Кітая геаграфічна аддзяляюць тысячы кіламетраў, але аб'ядноўваюць агульныя каштоўнасці, у аснове якіх — адкрытасць, добрасардэчнасць, міралюбнасць. Цікавасць да Кітаю ў Беларусі, у тым ліку на Брэстчыне, сёння велізарная. Беларусы хочуць спазнаваць гісторыю і культуру Кітая, вывучаць мову.


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага пры падтрымцы Ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама падрыхтавала і рэалізавала з 6 па 14 сакавіка 2024 г. праект «Дни китайской культуры и литературы в Бресте». Партнёрамі бібліятэкі выступілі: Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», Інстытут Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.


Мэта праекта-знаёмства жыхароў Брэстчыны з Паднябеснай праз яе гісторыю і традыцыі, шырокую палітру гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, у тым ліку літаратурныя сувязі, Сумесныя адукацыйныя праекты, народную дыпламатыю.


6 сакавіка адбылося адкрыццё праекта. У ліку гасцей сустрэчы, якія выступілі з прывітальным словам, былі: начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Свідуновіч; старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар, галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» А. М. Карлюкевіч; кіраўніцтва Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна: дырэктар з кітайскага боку Фан Шэнлян, дырэктар з беларускага боку А. Я. Саідзі; першы прарэктар БрДТУ М. У. Нярода. Акрамя таго, па відэасувязі з Кітая да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі прафесар Бэй Вэньлі.


А. М. Карлюкевіч, аўтар цэлага шэрагу кніжных выданняў, публікацый у перыёдыцы, прысвечаных даследаванню беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў, распавёў пра гісторыю культурнага ўзаемадзеяння народаў Беларусі і Кітая, адзначыў важнасць пашырэння культурнай прасторы, у тым ліку «літаратурнага пабрацімства» дзвюх краін; падзяліўся планамі на далейшае развіццё серыі кніг кітайскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову «Светлыя знакі: паэты Кітая».


Студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія праходзяць навучанне ў БрДТУ, чыталі вершы кітайскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Гучалі творы Ван Вэя, Ай Цына, Лі Бо, Лі Хэ, Ду Фу; верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» прачыталі на кітайскай мове.

12 сакавіка прайшла другая сустрэча, у цэнтры якой была інфармацыйна-адукацыйная тэматыка, міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх нашых краін у адукацыйнай сферы.


Дырэктар Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна Фан Шэнлян выступіў з лекцыяй «Китай: сообщество единой судьбы». Ён раскрыў асноўныя палажэнні канцэпцыі, прапанаванай кіраўніком кітайскай дзяржавы Сі Дзіньпінам. Важную ўвагу дырэктар Інстытута Канфуцыя надаў асаблівасцям кітайскай культуры, падзяліўся ўражаннямі ад жыцця і працы ў Брэсце. Даў інфармацыю аб дзейнасці Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна.


Дэкан эканамічнага факультэта БрДТУ В. В. Зазерская выступіла з тэмай «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў галіне адукацыі на прыкладзе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта». У цяперашні час у БрДТУ дзейнічаюць сумесныя праграмы з ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі. З 2021 г.ажыццяўляецца рэалізацыя сумеснай адукацыйнай праграмы з Синьсянским універсітэтам, у рамках якой штогод больш за 100 кітайскіх студэнтаў навучаюцца па некалькіх спецыяльнасцях: «Эканоміка», «Машынабудаванне». Акрамя адукацыйнай дзейнасці ў БрДТУ студэнты з Кітая ўцягнутыя ў сацыякультурныя праекты. Дэкан эканамічнага факультэта на прыкладзе дзейнасці БрДТУ распавяла пра тое, як развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх краін у навуковай сферы, распрацоўцы і рэалізацыі інавацыйных праектаў, актуальных як для Кітая, так і для Беларусі.


Тэма трэцяй сустрэчы, якая прайшла 13 сакавіка, — «Я изучаю китайский язык». Дырэктар Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна А. Я. Саідзі пазнаёміла слухачоў з асноўнымі напрамкамі работы інстытута, сярод якіх: курсы кітайскай мовы з фарміраваннем груп розных узроўняў (ад пачаткоўца да прасунутага); правядзенне міжнародных экзаменаў HSK, HSKK на веданне кітайскай мовы, культурныя мерапрыемствы па вывучэнні культуры Кітая.


Навучэнцы з агульнаадукацыйных школ г. Брэста (ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Брэста, «Гімназія № 5 г. Брэста») перадалі прыгажосць кітайскай культуры: чыталі вершы, выканалі песні на кітайскай мове, дэманстравалі класічныя кітайскія танцы. Выкладчыкі кітайскай мовы з гэтых навучальных устаноў распавялі аб навучальным працэсе, аб культурных мерапрыемствах па папулярызацыі кітайскай культуры і традыцый.


Прайшлі майстар-класы па чайнай цырымоніі, кітайскай каліграфіі, жывапісу, пляценні вузлоў, арыгамі. У якасці настаўнікаў выступілі выкладчыкі, выпускнікі і магістранты з Кітая з БрДУ імя А. С. Пушкіна. Мастацтва каліграфіі прадстаўляў дырэктар Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку Фан Шэнлян.


14 сакавіка адбылося чацвёртае мерапрыемства — «Белорусы в Китае». Галоўным госцем сустрэчы стала А. В. Шчэрба, выкладчык БрДТУ. Яна чатыры разы была ў Кітаі, працавала выкладчыкам рускай мовы ў універсітэце г. Хайнань. Выкладчык распавяла аб жыццёвых асновах кітайцаў, аб узроўні выхавання, аб культурных традыцыях, аб кітайскай кухні.


Па відэасувязі з Кітая да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася Ганна Лю — берасцейка, якая ў цяперашні час жыве ў г. Чжэнчжоў і працуе выкладчыкам класічнага танца ў інстытуце навукі і тэхналогій Хуанхэ. Яна распавяла пра сваю сям'ю, жыццё ў Кітаі.


На працягу дзён кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце экспанавалася выстава «Беларусь — Китай: открытость, гармония, мир». Гісторыя Кітая ад старажытнасці да цяперашняга часу; беларуска-кітайскія адносіны ў палітыцы і эканоміцы ў гістарычнай рэтраспектыве; «масты творчасці» ў выглядзе перакладной літаратуры (з кітайскай на беларускую мову, з беларускай на кітайскую); народная дыпламатыя, як важнейшы фактар умацавання дружбы паміж народамі, — вось асноўныя аспекты прадстаўленай літаратуры. Сярод дакументаў экспазіцыі — унікальныя кнігі з калекцыі А. М. Карлюкевіча, перададзенай ім бібліятэцы з асабістага архіва. Т. В. Глазкова, загадчык агульнай чытальнай залы абласной бібліятэкі, прадстаўляла матэрыялы экспазіцыі падчас сустрэч.


Агульная колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў склала больш за 200 чалавек.


Берасцейцам была цікавая тэма і фармат сустрэч, абраныя для дзён кітайскай культуры і літаратуры ў Берасці. Гэта пацвярджае тое, што лёсы і культуры Беларусі і Кітая цесна пераплецены. Беларусы і кітайцы імкнуцца лепш пазнаць і зразумець адзін аднаго, і самае галоўнае — разам працаваць на карысць умацавання дружбы і супрацоўніцтва дзвюх краін.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74










Зварот да спісу