Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
4 красавіка 2023 г.у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (першай сярод публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры ў Брэсцкай вобласці) ў рамках праекта «Медыцынскі лекторый» адбылася прэзентацыя пункта доступу да Электроннай медыцынскай бібліятэкі (ЭМБ) Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
Электронная медыцынская бібліятэка прадастаўляе доступ да поўных тэкстаў дакументаў з фонду РНМБ і змяшчае звыш 40 000 алічбаваных дакументаў: навуковых выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, навучальных дапаможнікаў, практычных і метадычных матэрыялаў, а таксама звыш 100 найменняў перыядычных выданняў.
Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце РНМБ Марына Георгіеўна Пшыбытка падрабязна расказала аб магчымасцях электроннага рэсурсу: яго структуры і змесце, аб'ёме алічбаваных дакументаў, умовах атрымання інфармацыі для аддаленага карыстальніка.
Бібліятэкай была прадстаўлена выстава «Медыцына: навука, тэорыя, практыка».
Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі аўтарызавацца ў ЭМБ ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера, Брэсцкага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера, Брэсцкага РУП «Фармацыя», навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Падзея прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які штогод адзначаецца 7 красавіка.
Карыстальнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі маюць магчымасць бясплатнага доступу да ЭМБ з 1 сакавіка 2023 г. Пункты доступу адкрыты ў агульнай чытальнай зале і аддзеле перыядычных выданняў.
Падрабязную інфармацыю аб доступе да электроннай медыцынскай бібліятэцы РНМБ чытайце па спасылцы: http://brl.by/by/archive/besplatnyy-dostup-k-elektronnoy-meditsinskoy-biblioteke-respublikanskoy-nauchnoy-meditsinskoy-biblio/
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74