![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 снежня 2024 года прайшла пераднавагодняя сустрэча ўдзельнікаў чытацкага клуба «КонТекст». У час святочнага чаявання абмяркоўвалі тэму падарожнікаў і адкрыццяў.
Адзін з чытачоў узгадаў, як у дзяцінстве з захапленнем чытаў раманы Альфрэда Шклярскага пра Томека Вільмоўскага, прыгодніцкія і пазнавальныя кнігі Жуля Верна. Іншая госця клуба праводзіць гучныя чытанні кніг гэтага аўтара для сваіх унукаў падчас школьных канікулаў. Яна рада, што дзякуючы гэтаму дзеці таксама захапіліся чытаннем і пачалі збіраць хатнюю бібліятэку.
Сярод беларускіх аўтараў былі адзначаны Генадзь Аўласенка з раманам «Дикие кошки Барсума» і Віктар Чаропка з кнігай «Паўшыя анёлы». Таксама ўзгадалі паўночныя апавяданні Джэка Лондана, раман Іааны Хмялеўскай «Большой кусок мира» і «Письма из Владивостока, 1894–1930» амерыканкі Элеаноры Прэй.
Абмеркавалі і карціны Мікалая Рэрыха, якія многім падаюцца яркімі і прыгожымі ў параўнанні з навакольнай рэчаіснасцю. Адна з удзельніц клуба наведала месцы, у якіх жыў Рэрых, і была ўражана дакладнасцю карцін вялікага мастака.
У кнізе Дэйла Карнегі «Как перестать беспокоиться и начать жить» ёсць гісторыя пра першых падарожнікаў у Антарктыду і іх трагічнай гібелі. Прысутныя таксама даведаліся цікавыя гісторыі і ўражанні аб суровай Арктыцы ад нашай чытачкі-брастаўчанкі, якая воляй лёсу зараз працуе ў гэтых месцах вахтавым метадам.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі інтэлектуальную віктарыну, прысвечаную вялікім геаграфічным адкрыццям ад старажытных часоў да нашых дзён. Прысутныя падзяліліся на тры каманды і адказалі на пытанні. Многія факты сталі сапраўдным адкрыццём для ўсіх!
Запрашаем аматараў чытання далучыцца да нас і адправіцца ў захапляльнае падарожжа па дзіўным свеце кніг!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09