Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Прававая асвета дзяцей і падлеткаў — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Публічных цэнтраў прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З мэтай фарміравання ў маладога пакалення прававой культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 6 па 22 чэрвеня 2023 г. прайшоў цыкл мерапрыемстваў «Правовые каникулы».
6 чэрвеня адбылося першае мерапрыемства, на якім з прэзентацыяй Дзіцячага прававога сайта выступіла вядучы спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі А. А. Мартысюк. Яна пазнаёміла са структурай і магчымасцямі Дзіцячага прававога сайта, распавяла пра найбольш папулярныя рубрыкі, пра правы і абавязкі дзяцей, а таксама пра прававыя гульні і конкурсы, якія можна знайсці на сайце.
У мерапрыемстве «Безопасное детство», якое прайшло 12 чэрвеня, прынялі ўдзел спецыяліст сектара прапаганды Брэсцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый І. М. Лабырыч і прадстаўнік Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства А. А. Леўлюх. У сваіх выступленнях яны акцэнтавалі ўвагу на правілах паводзін і эвакуацыі пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, сродках і метадах тушэння пажараў, а таксама аб мерах іх папярэджання.
19 і 21 чэрвеня прайшлі ўрокі грамадзянскасці «Символы Беларуси». Галоўны бібліятэкар сектара арганізацыі працы ПЦПІ И. М. Марашчук распавяла дзецям пра вышэйшыя дзяржаўныя сімвалы — сцяг, герб і гімн Рэспублікі Беларусь, пра іх значнасць для беларусаў; пазнаёміла з нацыянальнымі сімваламі краіны, дзякуючы якім Беларусь ведаюць і паважаюць у свеце. Дзеці праверылі свае веды ў віктарыне «Мы — граждане Республики Беларусь», лепшыя знаўцы адзначаны Дыпломамі і прызамі.
На ўсіх мерапрыемствах у рамках канікул экспанавалася ілюстраваная выстава «У сімвалах — гісторыя краіны». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі і ПЦПІ бібліятэкі. Мерапрыемствы наведалі 115 чалавек з прышкольных лагераў школ № 3, № 7, № 20.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74