![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
6 чэрвеня 2023 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшла прэзентацыя «Па старонках дзіцячага прававога сайта». Гэта першае мерапрыемства цыкла «Прававыя канікулы», арганізаванага бібліятэкай для дзяцей, якія наведваюць прышкольныя лагеры падчас летніх канікул.
Вядучы спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі А. А. Мартысюк пазнаёміла навучэнцаў 5–7 класаў прышкольнага лагера СШ № 7 г. Брэста са структурай і магчымасцямі Дзіцячага прававога сайта; распавяла, дзе можна знайсці інфармацыю аб правах і абавязках дзяцей, аб правапарушэннях непаўналетніх, аб правілах працы ў Інтэрнэце, а таксама прававыя гульні, конкурсы і інш.
Дзеці праявілі жывую цікавасць да прэзентацыі, актыўна разважалі на розныя тэмы, задавалі пытанні. Кожны атрымаў прыемны падарунак.
Пасля мерапрыемства для дзяцей адбылася аглядная экскурсія па бібліятэцы.
Сектар арганізацыі працы ПЦПІ
+375 162 57 48 74