Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прававыя канікулы. Урок грамадзянскасці «Сімвалы Беларусі»

Прававыя канікулы. Урок грамадзянскасці «Сімвалы Беларусі»

Прававыя канікулы. Урок грамадзянскасці «Сімвалы Беларусі»

19 чэрвеня 2023 г.у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для дзяцей прышкольнага лагера сярэдняй школы № 3 г. Брэста прайшоў урок грамадзянскасці «Сімвалы Беларусі».

 

Галоўны бібліятэкар сектара арганізацыі працы ПЦПІ І. М. Марашчук распавяла прысутным пра нацыянальныя сімвалы нашай краіны, дзякуючы якім Беларусь ведаюць і паважаюць ва ўсім свеце; пра паходжанне дзяржаўных сцяга і герба; падзялілася інфармацыяй пра асаблівасці стварэння гімна незалежнай Беларусі.

 

У канцы сустрэчы была праведзена прававая віктарына «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь», у якой дзеці праявілі высокую актыўнасць і паказалі добрыя веды славутасцяў Беларусі і яе сімволікі. Пераможцам віктарыны былі ўручаны дыпломы I, II і III ступені і заахвочвальныя прызы.

 

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава літаратуры «У сімвалах — гісторыя краіны». Сустрэча адбылася ў рамках цыкла «Прававыя канікулы».

 

 

Сектар арганізацыі працы ПЦПІ

+375-162-574874


Зварот да спісу