Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Правасуддзе ў імя жыцця

Правасуддзе ў імя жыцця

Правасуддзе ў імя жыцця

22 чэрвеня 2026 года ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Арганізатары — Следчыя камітэты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі — маладыя спецыялісты Следчых камітэтаў Расіі і Беларусі.


Для ўдзельнікаў круглага стала адбылася экскурсія-знаёмства з рэсурсамі бібліятэкі: у аддзеле перыядычных выданняў прадэманстравалі калекцыю рэгіянальных перыядычных выданняў 1944–1946 гадоў, а ў сектары рэдкай кнігі — калекцыю «Кнігі вайны».


Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова прадставіла прысутным выставачна-асветніцкі праект «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае».


У рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў у г. Брэсце, прысвечаных 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у малой зале абласной бібліятэкі адбылося адкрыццё выставачнай экспазіцыі «Правасуддзе ў імя жыцця». Арганізатарам выставы выступіла ДБУК «Бранскі дзяржаўны краязнаўчы музей».


Матэрыялы выстаўкі расказваюць пра генацыд савецкага народа на акупаваных тэрыторыях у гады Вялікай Айчыннай вайны і заканамерную адплату — Міжнародны трыбунал у Нюрнбергу, які праходзіў з 20 лістапада 1945 года па 1 кастрычніка 1946 года. На выставе таксама дэманструюцца матэрыялы яшчэ двух судовых працэсаў, якія праходзілі ў г. Бранску: суда над нацысцкімі злачынцамі 19–24 снежня 1945 года і працэсу 2022 года аб прызнанні факта генацыду савецкага народа на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. На выстаўцы прадстаўлены копіі фатаграфій, тэкставых дакументаў і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць работу следчых органаў па зборы доказаў злачынстваў, ход і вынікі судовых працэсаў, сведчанні злачынстваў нацыстаў на Бранскай зямлі.


Выстава будзе працаваць з 22 чэрвеня па 6 жніўня 2026 года.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу