|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 4 лютага ў сектары літаратуры па мастацтве працуе выстава «Ганаровы грамадзянін куліс», прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння Льва Бакста. Выбітны мастак-сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, мадэльер Сярэбранага стагоддзя, ураджэнец Гродна (сапраўднае імя Лейб-Хаім Розенберг, у эміграцыі — Леон Бакст) заваяваў сусветнае прызнанне дзякуючы працы над пастаноўкамі для легендарных «Рускіх сезонаў». Мастак пакінуў працы, прасякнутыя духам часу і ўнікальным стылем. У сваім творчым парыве ён спалучаў элементы сімвалізму і мадэрну, не баяўся эксперыментаваць і выкарыстоўваў антычныя і ўсходнія тэмы ў сваіх творах. Яго працы і сёння натхняюць мастакоў ва ўсім свеце. На выставе прадстаўлена каля 50 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, камплекты паштовак. Звярніце ўвагу на цыкл артыкулаў даследчыка Алены Бяспалавай, які публікаваўся на працягу некалькіх гадоў у часопісе «Русское искусство», які знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі творчай біяграфіі мастака.
Не прапусціце магчымасць пазнаёміцца бліжэй з творчасцю яркага шматграннага земляка.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78