Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыццё выставы ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Адкрыццё выставы ў аддзеле літаратуры па мастацтве

Адкрыццё выставы ў аддзеле літаратуры па мастацтве

У народзе коткі - неафіцыйны сімвал вясны. 1 сакавіка 2022 г. у 13:00 у аддзеле літаратуры па мастацтве адбылося адкрыццё выставы «Мартовский кот, или Много котиков не бывает!» удзельнікаў студыі крэатыўнага рукадзелля "Сарока".


Майстрыцамі прадстаўлена каля 30 прац, створаных у розных тэхніках: батык, роспіс па шкле, акрыл на кардоне, алейная пастэль, дэкупаж, вязанне і т. д. Ядро выставы складаюць працы кіраўніка Я. А. Шпаннагель.


Дапаўняе экспазіцыю кніжная выстава. Гэта больш за 30 кніг, у якіх зацікаўлены чытач знойдзе і метадычныя парады, і пакрокавыя інструкцыі, і майстар-класы як намаляваць ката, зрабіць фігуркі з пацерак, вырабіць катка з воўны, тканіны і г. д.


На адкрыцці таксама была прадстаўлена калекцыя з 60 нямецкіх паштовак другой паловы XX стагоддзі з сюжэтамі з кацінага жыцця. Калекцыя падорана чытачом бібліятэкі, імя якога нам не вядома. На адкрыцці вядучая Дзмітрук Т. І. распавяла пра клуб «Сарока», тэму мерапрыемства, чытала тэматычную паэзію. Прывітальнае слова было дадзена кіраўніку Беларускай асацыяцыі творчых людзей Джавадзяну Т. І. і загадчыцы аддзела Філіпавай Т. С.


Прэзентацыя выставы падарыла добры настрой наведвальнікам усіх узростаў. Выстава будзе працаваць да 1 красавіка.


Зварот да спісу