![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 снежня 2024 г. адбылася святочная цырымонія адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пасля рэканструкцыі. Маштабная рэканструкцыя была ўключана ў план мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці, фінансаванне атрымана са сродкаў абласнога інвестыцыйнага фонду. Абноўлены будынак бібліятэкі стаў адным з падарункаў жыхарам горада і вобласці ў юбілейны год.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці гасцей, калектыву бібліятэкі і чытачоў чырвоную стужку перарэзалі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Аляксандравіч Пархомчык, дырэктар бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч і генеральны дырэктар ААТ «Палессежылбуд» Аляксей Міхайлавіч Марозаў.
Пётр Аляксандравіч адзначыў, што гэта другая за год бібліятэка, у якой праведзена рэканструкцыя (да Дня пісьменства рэканструявалі бібліятэку ў г. Івацэвічы) і ўручыў Алене Якаўлеўна сертыфікат на інтэрактыўную панэль і калекцыю кніг.
Гасцям свята былі прадстаўлены абноўленыя залы, абсталяваныя з улікам праграмы «Даступнае асяроддзе», унікальныя калекцыі і рарытэты, а таксама праекты бібліятэкі, якія рэалізуюцца ў год 85-годдзя Брэсцкай вобласці.
Няхай абноўленая бібліятэка як магніт прыцягвае да сябе ўсё больш людзей — аматараў кніг і чытання, якаснага адпачынку і развіцця.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,
+375 (162) 52 72 81
Спасылкі на відэа:
Адкрыццё Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага пасля рэканструкцыі БУГ ТБ 03.12.2024.
Адкрыццё Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага пасля рэканструкцыі ТРК-4 Брэст 02.12.2024.
Адкрыццё Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага пасля рэканструкцыі ЛАГУНА ТБ 07.12.2024.