Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрытая лекцыя «Китай: сообщество единой судьбы»

Адкрытая лекцыя «Китай: сообщество единой судьбы»

Адкрытая лекцыя «Китай: сообщество единой судьбы»

Дні кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце — праект, падрыхтаваны Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага пры падтрымцы ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама сумесна з партнёрскімі арганізацыямі: Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкім домам «Звязда», Інстытутам Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.


Мэта праекта — знаёмства з Паднябеснай праз яе гісторыю і традыцыі, шырокую палітру гуманітарнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая, у тым ліку літаратурныя сувязі, Сумесныя адукацыйныя праекты, народную дыпламатыю. Адкрыццё Дзён кітайскай культуры і літаратуры адбылося 6 сакавіка.


12 сакавіка 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшла другая сустрэча, у цэнтры якой была інфармацыйна-адукацыйная тэматыка, міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх нашых краін у адукацыйнай сферы.


Дырэктар Інстытута Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Фан Шэнлян выступіў з лекцыяй «Китай: сообщество единой судьбы», падчас якой раскрыў асноўныя палажэнні канцэпцыі, прапанаванай кіраўніком кітайскай дзяржавы Сі Дзіньпінам. Фан Шэнлян важную ўвагу надаў асаблівасцям кітайскай культуры, падзяліўся ўражаннямі ад жыцця і працы ў Брэсце, даў інфармацыю аб дзейнасці Інстытута Канфуцыя БрДУ імя А. С. Пушкіна.


Прагучала выступленне дэкана эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вікторыі Васільеўны Зазерскай на тэму «Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў галіне адукацыі на прыкладзе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта». У цяперашні час у БрДТУ дзейнічаюць сумесныя праграмы з ВНУ Кітайскай Народнай Рэспублікі. З 2021 года ажыццяўляецца рэалізацыя сумеснай адукацыйнай праграмы з Сіньсянскім універсітэтам, у рамках якой штогод больш за 100 кітайскіх студэнтаў навучаюцца па некалькіх спецыяльнасцях: «Эканоміка», «машынабудаванне». Кітайскія студэнты ўцягнутыя і ў сацыякультурныя праекты. Дэкан расказала, як на прыкладзе БрДТУ развіваецца міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх краін у навуковай сферы, распрацоўцы і рэалізацыі інавацыйных праектаў, актуальных як для Кітая, так і для Беларусі.


Загадчык агульнай чытальнай залай Тамара Васільеўна Глазкова прадставіла выставу «Беларусь — Кітай: адкрытасць, гармонія, мір».

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу