Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
13 красавіка адбылося трэцяе мерапрыемства месячніка папулярызацыі прыродазнаўчанавуковых ведаў «Зялёны універсітэт»: сустрэча «Адходы — сыравіна трэцяга тысячагоддзя».
Госцем мерапрыемства стала інжынер па ахове навакольнага асяроддзя аддзела экалогіі і знешніх сувязяў КВУП «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод» Наталля Васільеўна Дранец.
Н. В. Дранец выступіла з інфармацыяй «Арганізацыя збору, сартавання і перапрацоўкі адходаў на прыкладзе горада Брэста». Слухачам паказалі відэаролік аб вытворчым працэсе на смеццеперапрацоўчым заводзе.
Госць адказала на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы — выкладчыкаў і студэнтаў факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ і факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Супрацоўнік бібліятэкі В. А. Міхайлава правяла трэнінг па асобным зборы адходаў.
У рамках мерапрыемства прадставілі выставу літаратуры «Мір. Прырода. Чалавек».
Нагадваем, што на перыяд правядзення Месячніка (з 10 па 27 красавіка) у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага абвешчана галасаванне абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі, арганізаванага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый»).
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74