Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Адзін народ і Радзіма адна!»: мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

«Адзін народ і Радзіма адна!»: мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

«Адзін народ і Радзіма адна!»: мерапрыемствы да Дня народнага адзінства

З 2021 года ў Рэспубліцы Беларусь 17 верасня адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Народнае адзінства — сімвал згуртаванасці і стойкасці беларусаў у імя незалежнасці нашай краіны. Гэта дата — кропка адліку нашай новай гісторыі. Менавіта тады — у верасні 1939 года — упершыню за шматвяковы перыяд свайго станаўлення і развіцця беларуская нацыя набыла тэрытарыяльную цэласнасць — Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.


Сёлета ва ўсіх кутках краіны гэтымі днямі праходзіць «Марафон адзінства». У рамках гэтай акцыі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага правяла цыкл мерапрыемстваў «Адзін народ і Радзіма адна!».


У агульнай чытальнай зале была арганізавана маштабная выстава «Беларускі шлях: адзінства лёсу», якая стала своеасаблівым летапісам барацьбы за адзінства беларускага народа, адноўленае ў 1939 годзе; адзінства, якое дазволіла Беларусі і ў далейшым выстаяць у цяжкіх выпрабаваннях — у гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенныя гады, стварыць суверэнную дзяржаву і актыўна адстойваць незалежнасць у цяперашні, таксама няпросты час.


На экспазіцыі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, першакрыніцы, якія праліваюць святло на падзеі 85-гадовай даўніны, навуковая літаратура, мастацкія творы, літаратура пра сучасную Беларусь, у т. л. публікацыі з перыядычных выданняў.


Разыначкай выставы сталі кнігі-рарытэты з фонду сектара рэдкай кнігі і сектара краязнаўства: Лочмель І. Ф. «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940 г.); кнігі Т. С. Гарбунова «Освобождённая Западная Белоруссия» (1940), «Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949) і інш.


16 верасня матэрыялы выставы былі прэзентаваны кіраўніцтву і спецыялістам упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. 17 верасня экспазіцыя была прадстаўлена ў Галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.


19 верасня ў агульнай чытальнай зале для навучэнцаў 8 класа СШ № 7 г. Брэста адбыўся ўрок гісторыі «Адзін народ і Радзіма адна!». Атрыманыя веды школьнікі замацавалі ў віктарыне «Гістарычная памяць — сувязь часоў і пакаленняў», лепшыя былі адзначаны граматамі і прызамі.


17 верасня ў юнацкім аддзеле бібліятэкі для навучэнцаў 8-х класаў СШ № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава адбыўся ўрок патрыятызму «Мой народ — мой гонар». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіямі цікавых і таленавітых людзей Беларусі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у гісторыю, культуру, навуку, літаратуру і спорт нашай краіны, праславілі нашу Радзіму сваімі подзвігамі і стваральнай працай. Дзеці даведаліся пра Івана Барысюка, Уладзіміра Карвата, Рыгора Шырму, Міная Шмырова, Івана Ахрэмчыка, Івана Шаўрэя, Канстанціна Губарэвіча, Аляксея Талая і іншых беларусаў. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю нашай краіны.


Увазе чытачоў дзіцячага аддзела абласной бібліятэкі была прадстаўлена выстава «У адзінстве наша сіла!», якая знаёміла з дзяржаўнымі сімваламі, гісторыяй, традыцыямі і святамі беларускага народа. Таксама на паліцах размясцілася літаратура аб дасягненнях беларусаў, аб знакамітых людзях.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу