|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Першы год пяцігодкі якасці — Год добраўпарадкавання — падыходзіць да завяршэння. За гэты час арганізацыі, прадпрыемствы і ведамствы Беларусі засяродзіліся на стварэнні камфортнага, бяспечнага, сучаснага і гарманічнага асяроддзя для жыцця людзей. Шэраг выданняў, такіх як «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Лесное и охотничье хозяйство» і «Зелёный контейнер», вёў адмысловую рубрыку «2025. Добраўпарадкаванне», публікуючы артыкулы аб рэалізацыі разнастайных ініцыятыў.
У аддзеле перыядычных выданняў абнавілі выставу «2025–2029: Пяцігодка якасці. 2025 — Год добраўпарадкавання» з серыі «Беларусь. Традыцыі якасці» свежымі матэрыяламі. Адмысловае месца ў экспазіцыі займае творчы праект часопіса «Беларуская думка» пад назвай «Спраўныя людзі», які ўвесь год знаёміў чытачоў з цікавымі праектамі жыхароў па паляпшэнні сваіх тэрыторый. Таксама прадстаўлены артыкулы аб рэспубліканскім восеньскім суботніку, які прайшоў 25 кастрычніка.
Экспазіцыя складзена на аснове матэрыялаў газет «7 дней», «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета», «Рэспубліка» і іншых, а таксама часопісаў «Беларуская думка», «Лесное и охотничье хозяйство» і «Родная прырода».
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39