Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
9–10 лістапада 2022 г. на базе санаторыя «Буг» (Жабінкаўскі раён) праводзіўся абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм вобласці па тэме «Актуальныя пытанні ў развіцці публічных бібліятэк». Ініцыятарамі семінара выступілі ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага» сумесна з Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры інфармацыі, спорту і турызму.
У працы семінара прынялі ўдзел галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму С. Г. Васілюк; галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічнай рабоце Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму В. В. Стульская. У ходзе сваіх выступленняў яны разглядалі пытанні працоўнага заканадаўства, аплаты працы і ўліку працоўнага часу, вядзення кадравай дакументацыі, адказвалі на пытанні прысутных.
У рамках семінара былі абмеркаваны асноўныя напрамкі і метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці, стварэнне рэгіянальнага цэнтра па алічбоўцы дакументаў.
Аддзел бібліятэказнаўства
+375 162 53 04 40