Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Паслугі бібліятэк новага пакалення: інавацыі і практычныя магчымасці»

Абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Паслугі бібліятэк новага пакалення: інавацыі і практычныя магчымасці»

Абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Паслугі бібліятэк новага пакалення: інавацыі і практычныя магчымасці»

6–7 чэрвеня 2024 года на базе ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбыўся абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Паслугі бібліятэк новага пакалення: інавацыі і практычныя магчымасці».


У ходзе работы семінара былі разгледжаны розныя аспекты бібліятэчнай дзейнасці:


– выкарыстанне традыцыйных і інавацыйных форм працы;

– сучасныя напрамкі дзейнасці бібліятэк;

– прасоўванне краязнаўчых праектаў у сацыяльных сетках;

– выкарыстанне сучасных тэхналогій і інш.


Сваім досведам працы падзяліліся дырэктары Баранавіцкай, Столінскай, Ляхавіцкай раённых бібліятэчных сістэм і Пінскай гарадской бібліятэчнай сістэмы.


Абмяркоўваліся актуальныя задачы і асноўныя прыярытэты ў дзейнасці бібліятэк у сучасных умовах. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работамі пераможцаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», пераможцам абласнога тура конкурсу былі ўручаны ўзнагароды.


Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылося на базе Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Ляхавіцкай дзіцячай бібліятэкі, Падлескай, Тухавіцкай і Астроўскай сельскіх бібліятэк.


У рамках работы семінара адбылася прэзентацыя базы даных «ТБЗ Ляхавіцкі» і наведванне самога ААТ «Тарфабрыкетны завод Ляхавіцкі». Акрамя таго, удзельнікі семінара наведалі з экскурсіяй Грушаўскі сядзібна-паркавы комплекс.

 

 

 

 


Зварот да спісу