Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Абласная Школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

Абласная Школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

Абласная Школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці

5 сакавіка 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася абласная Школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Вынікі работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2023 г.: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця на 2024 г.».


З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася А. Я. Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.


Адкрыла мерапрыемства А. С. Кузьміна, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з аналізам работы публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці ў 2023 годзе. Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці В. А. Міхайлава прадставіла праекты абласной бібліятэкі да 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці.


А. Я. Стрыжэвіч у сваім выступленні пазначыла перспектывы дзейнасці публічных бібліятэк вобласці на 2024 год.


Таксама былі разгледжаны пытанні прававой асветы і дзейнасці Публічных цэнтраў прававой інфармацыі. З дакладам «Арганізацыя прававой асветы ва ўмовах публічнай бібліятэкі: стан і развіццё» выступіла Л. К. Кароль, вучоны сакратар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага. Пра актуальныя пытанні дзейнасці Публічных цэнтраў прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці распавяла В. А. Пашкевіч, спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці.


Акрамя таго, спецыяліст па суправаджэнні праграмнага забеспячэння рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці А. М. Ляўчук правёў навучальны курс па працы з інфармацыйна-пошукавай сістэмай «ЭТАЛОН» і іншых інфармацыйна-прававых рэсурсах дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніку навучання ўсім дырэктарам былі ўручаны сертыфікаты.


Таксама ў рамках Школы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне па выніках працы ў 2023 годзе.


Аддзел бібліятэказнаўства

+375 162 53 04 40

 

 


Зварот да спісу