|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 21 па 24 снежня 2025 года аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае чытачоў азнаёміцца з кнігамі, якія паступілі ў фонд увосень.
На выставе будуць прадстаўлены мастацкія і навукова-папулярныя выданні, творы класічнай і сучаснай літаратуры. Сярод навінак беларускай мастацкай літаратуры — чарговы том з серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» «Беларускае апавяданне 1940–1960-х гадоў» (Мінск, 2025); У. Караткевіч «Збор твораў» т. 22 (Мінск, 2025); У. Дубоўка «На родных прасторах» (Мінск, 2025); Цётка «Стану песняй у народзе» (Мінск, 2025); а таксама кнігі сучасных аўтараў А. Кузняцовай «Стамбульский ветер» (Мінск, 2025); А. Ласоўскай «Тени над рекой» (Мінск, 2025); В. Мойсака «Большая река течёт тихо» (Мінск, 2024) і інш.
У экспазіцыі вы таксама знойдзеце перавыданні твораў вядомых аўтараў і лаўрэатаў літаратурных прэмій: Джэром К. Джэром «Как мы писали роман. Наблюдения Генри» (Масква, 2025), Р. Акутагава «В стране водяных» (Масква, 2025), У. Фолкнер «Шум и ярость» (Санкт-Пецярбург, 2025), С. Моэм «На вилле» (Масква, 2025), Д. Буццаці «Загадки старого леса» (Масква,2025), Т. Гардзі «В краю лесов» (Масква, 2025), М. Карэллі «Тельма» (Масква, 2025); Ф. Саган «Смутная улыбка. Сигнал капитуляции» (Санкт-Пецярбург, 2025); Ш. Ідыятулін «Убыр» (Масква, 2025) і «Смех лисы» (Масква, 2025) і інш.
Сярод навінак — раманы І. Альендэ «Ветер знает моё имя» (Санкт-Пецярбург, 2025), «Дочь фортуны» (Масква, 2024); Дж. Ракоўскі «Ферма: неудобная история, которую вычеркнули из хроник Холокоста» (Масква, 2025); Т. Хайланд «Дочери судьбы» (Масква, 2025); Ж. Кінгстан ««Сундучок, полный любви: история о хрупкости жизни и силе бескрайней любви» (Масква, 2025); Дж. Л. Барнс «Грандиозная игра» (Масква, 2025); Н. Абгаран «Люди нашего двора» (Масква, 2025); Г. Яхіна «Эйзен» (Масква, 2025). Папоўнілі фонд кнігі з серыі «Memory»: Р. Вентрэла «История одной семьи» (Санкт-Пецярбург, 2021), Дж. Пол «Сначала женщины и дети» (Санкт-Пецярбург, 2020), Р. Боўэн «Золотой ребёнок Тосканы» (Санкт-Пецярбург, 2020 і інш.
На выставе будзе прадстаўлена і навукова-папулярная літаратура. Напрыклад, выданне аўтарства С. Макконэла «Айн Рэнд. Сто голосов» (Масква, 2018). У гэтай кнізе, на аснове сотні раней не апублікаваных інтэрв'ю, Скот Макконэл стварыў унікальны партрэт Айн Рэнд. Навінкі Т. Мужыцкай — «Роман с самим собой: как уравновесить внутренние ян и инь и не отвлекаться на всякую хрень» (Масква, 2024); А. Петракова — «Неудобная правда для удобной жизни: когда просто не значит правильно» (Санкт-Пецярбург, 2025) і інш.
Наведайце выставу і выберыце для сябе кнігі. Кніга — гэта той самы сябар, які падкажа, навучыць. Сябруйце з кнігай, і яна ніколі вас не падвядзе.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09