Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Тыдзень лічбавай граматнасці

Тыдзень лічбавай граматнасці

Тыдзень лічбавай граматнасці

З 26 лістапада па 2 снежня 2024 г. па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у Беларусі прайшла прафілактычная акцыя «Тыдзень лічбавай граматнасці». Супрацоўнікі міліцыі правялі мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб кіберзлачынствах і спосабах абароны ад іх, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у інтэрнэце. Асаблівая ўвага была нададзена прафілактыцы ўцягвання непаўналетніх у ашуканскую дзейнасць і парадку ажыццяўлення аперацый з лічбавымі знакамі.


Бібліятэкі таксама праводзяць вялікую прафілактычную работу па павышэнні лічбавай граматнасці насельніцтва. А зараз, дзякуючы Telegram-боту «@UPK_Brest_bot», створанаму супрацоўнікамі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама, знайсці патрэбную інфармацыю для падрыхтоўкі мерапрыемстваў будзе лягчэй! У боце сабрана актуальная інфармацыя (інфаграфіка, тэкставыя дакументы, прэзентацыі і відэаролікі), якую можна выкарыстоўваць для сцэнарыяў, афармлення тэматычных выстаў, інфармацыйных куткоў і стэндаў. Сачыць за апошнімі распрацоўкамі і падзеямі ў сферы лічбавай граматнасці можна ў Telegram-канале «КІБЕР КРЕПОСТЬ».


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,

+375 (162) 52 72 87


11_12_2024_qr_kod_kiberprofilakrika_bot.png

Telegram-бот «Киберпрофилактика»

11_12_2024_qr_kod_kiber_krepost.png

Telegram-канал «КИБЕР КРЕПОСТЬ»



11_12_2024_svedeniya_o_moshennichestvah.jpg

11_12_2024_telefonnye_moshennichestva.jpg

11_12_2024_otvetstvennost_hakera.jpg


11_12_2024_bezopasnyy_internet_dlya_detey.jpg


Зварот да спісу