Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Навука адкрывае таямніцы: агляд навуковых часопісаў»: да Дня беларускай навукі

«Навука адкрывае таямніцы: агляд навуковых часопісаў»: да Дня беларускай навукі

«Навука адкрывае таямніцы: агляд навуковых часопісаў»: да Дня беларускай навукі

З 15 па 30 студзеня ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачне працу выстава «Навука адкрывае таямніцы: агляд навуковых часопісаў», прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Дзень беларускай навукі традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня і падкрэслівае важную ролю навукі ў інавацыйным развіцці нашай краіны.


З 20 па 26 студзеня ў Беларусі таксама пройдзе «Тыдзень беларускай навукі», у рамках якога запланаваны канферэнцыі, выставы і семінары, прысвечаныя дасягненням вучоных і перспектывам развіцця навукі. У рэспубліцы рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўцягванне таленавітай моладзі ў навукова-тэхнічную і інавацыйную сферы, што садзейнічае павышэнню ролі і прэстыжу вучоных. Навука — гэта выдатная прастора для творчага патэнцыялу, талентаў і амбіцый маладых, бо менавіта ад іх залежыць наша заўтра.


На выставе вы знойдзеце багаты выбар навуковых, навукова-тэхнічных, навукова-метадычных, навукова-практычных і навукова-папулярных часопісаў. Публікацыі ў іх дазваляюць не толькі знаёміцца з актуальнымі даследаваннямі і распрацоўкамі, але і выкарыстоўваць іх у прафесійнай дзейнасці.


На экспазіцыі будуць прадстаўлены веснікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава; часопісы «У свеце навукі», «Навука і жыццё», «Навука і інавацыі», «Навіны навукі і тэхналогій», «Чалавек» і інш.


Чакаем вас!


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу