![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 5 ліпеня па 1 жніўня 2023 г. ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Навука, даследаванні, тэхналогіі: часопісу “Наука и инновации” — 20 гадоў» з цыкла «Юбілейная гісторыя».
«Наука и инновации» — спецыялізаваны часопіс Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які асвятляе важнейшыя праблемы развіцця навукі і тэхнікі, а таксама інавацыйны рух у краіне і за мяжой. Выданне змяшчае інфармацыю аб найноўшых навукова-тэхнічных адкрыццях і дасягненнях, канцэптуальных і практычных падыходах да вырашэння пытанняў развіцця інавацыйнай дзейнасці, вынаходніцтва і дзяржаўнай палітыкі ў сферы інавацый. Аўтары часопіса — навуковыя супрацоўнікі і аспіранты акадэмічных і галіновых НДІ, ВНУ, спецыялісты інавацыйных прадпрыемстваў, наватары і вынаходнікі, а таксама работнікі органаў дзяржаўнага кіравання.
Часопіс выдаецца з 2003 года, у Брэсцкую абласную бібліятэку паступае з 2014 года. Выходзіць 1 раз у месяц на рускай і беларускай мовах.
На выставе прадстаўлены юбілейныя нумары часопісаў; артыкулы аб Брэсце, стратэгіях яго развіцця; а таксама публікацыі з часопіса, раней размешчаныя ў «Чытацкім рэйтынгу».
Чытаць тут:
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39