![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Да Дня славянскага пісьменства і культуры ў аддзеле абанемента з 19 да 31 мая 2022 г. будзе дэманстравацца выстава «Спадчына Кірыла і Мяфодзія». Пачатак пісьменства — асаблівая веха ў гісторыі кожнага народа, у гісторыі яго культуры. У глыбіні тысячагоддзяў і стагоддзяў звычайна губляюцца імёны стваральнікаў пісьменства таго ці іншага народа, але ў славянскай пісьменнасці зусім дзіўнае паходжанне.
Дзякуючы цэламу шэрагу гістарычных сведчанняў нам вядома аб пачатку славянскага пісьменства і пра яе стваральнікаў — святых Кірыле і Мяфодзіі. Распрацаваная Кірылам і Мяфодзіем пісьменнасць аказала вялізарны ўплыў на развіццё рускай кніжнасці і літаратуры. У першым раздзеле выставы «Спачатку было Слова...» прадстаўлена літаратура аб гісторыі славянскай пісьменнасці («Кирилл и Мефодий первоучители и просветители славянские», В. Васкабойнікаў «Братья», Ю. Лощыц «Кирилл и Мефодий»). Асаблівае месца на выставе займаюць кнігі аб беларускім першадрукару, заснавальніку ўсходне-еўрапейскага кнігавыдання Ф. Скарыне. Талент беларускага асветніка выявіўся ў многіх сферах дзейнасці: ён вядомы як перакладчык, пісьменнік, філосаф-гуманіст і г.д. (В. Казбярук «Францішак Скарына», Г. Галенчанка «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар», «Францыск Скарына — человек мира»). Выстава ўключае матэрыялы і пра іншых кнігавыдачоў. Кнігі праваслаўнай Русі з'яўляюцца адной з найважнейшых асноў духоўнага жыцця народа. У другім раздзеле выставы «Першанавучальнікам верныя» прадстаўлены такія кнігі, як «Библия», «Псалтыр», «Памятники литературы Древней Руси», «Песня аб паходзе Ігара» і інш.Матэрыялы выставы пашыраюць веды пра гісторыю і развіццё славянскага пісьменства і кажуць пра тое, што спачатку было слова — слова жыватворчае, слова натхнённае.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да 31 мая.
Аддзел абанемента
+ 375 162 57 48 09