![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 10 лютага ў аддзеле літаратуры па мастацтве будзе дэманстравацца выстаўка «Наш супергерой», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння акцёра Мікалая Яроменкі-малодшага. Мікалай Яроменка нарадзіўся ў Віцебску, у сям'і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменкі і народнай артысткі БССР Галіны Аляксандраўны Арловай. У кінематографе Мікалай Яроменка дэбютаваў у 1969 г. у фільме С. Герасімава «У озера». Па выніках штогадовага апытання гледачоў часопісам «Советский экран» быў прызнаны лепшым акцёрам 1980 года — за ролю Сяргея Сяргеевіча ў фільме «Пираты XX века».
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 25 дакументаў: кнігі і перыядычныя выданні. Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з біяграфіяй і творчасцю кінаакцёра, распавядаюць пра шматграннасць таленту Мікалая Яроменкі-малодшага. Акцёр за сваё нядоўгае жыццё зняўся больш чым у 40 фільмах, сярод якіх: «Красное и чёрное», «Пираты XX века», «31 июня», «Не стреляйте в пассажира» і інш. «Сын за отца» — першая і адзіная рэжысёрская работа Мікалая Яроменкі-малодшага, які сыграў адну з галоўных роляў у фільме разам са сваім бацькам — Мікалаем Яроменкам-старэйшым.
Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта да прагляду да канца месяца.
Кілімбет Таццяна Уладзіміраўна, бібліятэкар I кат. аддзела літаратуры па мастацтве.
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78