|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 1 па 25 сакавіка 2026 года аддзел перыядычных выданняў запрашае азнаёміцца з матэрыяламі выставы «Наркаманія. На краі прорвы», прымеркаванай да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
Генеральная Асамблея ААН у 1987 годзе абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым важнасць праблемы. У гэты дзень праводзяцца акцыі, накіраваныя на прафілактыку, інфармаванне аб медыцынскіх і сацыяльных наступствах ужывання наркотыкаў. Наркаманія — гэта хранічнае захворванне, якое разбурае фізічнае і псіхічнае здароўе і часта прыводзіць да смерці ад перадазіровак і інфекцый.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з перыядычных выданняў па выкарыстанні эфектыўных форм і метадаў работы з непаўналетнімі па прафілактыцы наркаманіі і ўключэнні падлеткаў у распаўсюджванне наркатычных сродкаў. Аўтары артыкулаў падкрэсліваюць, што ключавымі мерамі барацьбы з наркаманіяй з'яўляюцца сямейнае выхаванне, развіццё інтарэсаў, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця і адмова ад ужывання псіхаактыўных рэчываў.
Выстава падрыхтавана па матэрыялах публікацый з часопісаў па педагогіцы і выхаванні: «Адукацыя і выхаванне», «Народная асвета», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Здаровы лад жыцця», «Педагогіка», «Веснiк адукацыi» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39