![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
23 мая 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве прайшла сустрэча-прысвячэнне да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага польскага і беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі.
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы. Да юбілейнай даты падрыхтавана выстава «На крылах твораў Манюшкі», прэзентацыю якой правяла бібліёграф аддзела Прыходзька І. Б. На экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці заснавальніка польскай і беларускай нацыянальных опер, аб цікавых фактах біяграфіі кампазітара, аб творчым супрацоўніцтве з вядомымі беларускімі паэтамі.
У рамках сустрэчы прагучалі музычныя творы С. Манюшкі ў выкананні навучэнцаў 3-га курса музычнага каледжа (спецыяльнасць «Музыказнаўства»). Песню «Залатая рыбка» на словы І. Захарэвіч выканалі Кавалевіч Аляксандра, Вакульская Даніэль, Сахарчук Вікторыя, партыю фартэпіяна — Кацярына Лялько. Гладкова Ганна выканала песні «Ведаешь ты край» на словы А. Міцкевіча (канцэртмайстар Ірына Мікалаюк) і «Праснічка» на словы Я. Чачота (канцэртмайстар Крукава Жана).
Прыходзька Іна Барысаўна,
бібліёграф аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78