Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчныя заняткі сектара рэдкай кнігі, прымеркаваныя да 85-годдзя Брэсцкай вобласці

Музейна-бібліятэчныя заняткі сектара рэдкай кнігі, прымеркаваныя да 85-годдзя Брэсцкай вобласці

Музейна-бібліятэчныя заняткі сектара рэдкай кнігі, прымеркаваныя да 85-годдзя Брэсцкай вобласці

Да 85-годдзя Брэсцкай вобласці супрацоўнікі сектара рэдкай кнігі падрыхтавалі некалькі музейна-бібліятэчных заняткаў. Працягвае карыстацца попытам тэма «Национальный символ Беларуси: открываем для себя Беловежскую пущу». 19 лістапада мерапрыемства наведалі навучэнцы 11-га класа СШ № 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага, 20 лістапада — студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ ім. А. С. Пушкіна.


Здаецца, мы так шмат ведаем пра Белавежскую пушчу… Але варта толькі глыбей пагрузіцца ў дзіўны свет гэтага рэліктавага лесу з дапамогай кнігі Георгія Карцова «Беловежская пуща» (1903 г.), прасачыць яго гісторыю, бліжэй пазнаёміцца з яго насельнікамі — усведамляеш, як шмат табе яшчэ трэба адкрыць нязведанага, непазнанага!


На занятках навучэнцы і студэнты пазнаёміліся з гэтай унікальнай кнігай, папоўнілі свае веды па гісторыі, флоры і фаўне Белавежскай пушчы, даведаліся пра легенды, былі, дзіўныя факты, звязаныя з векавым лесам.


Напрыканцы сустрэчы адбылася віктарына «Открываем для себя Беловежскую пущу». Пераможцам віктарыны была дадзена ўнікальная магчымасць сфатаграфавацца з кнігай Г. Карцова «Беловежская пуща», сапраўднай бібліяграфічнай рэдкасцю. Гэта выклікала ў моладзі шмат эмоцый!


Калі вы яшчэ не наведалі музейна-бібліятэчныя заняткі нашага сектара, распрацаваныя да 85-годдзя Брэсцкай вобласці, спяшайцеся гэта зрабіць!


Сектар рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу