![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага захоўваюцца не толькі рэдкія друкаваныя выданні (кнігі, брашуры, часопісы, улёткі), але і ўнікальныя рукапісныя дакументы XVI — пачатку XX стагоддзя, сярод якіх «Інвентары» базыльянскага манастыра ў в. Вольна Навагрудскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Заснаваны манастыр у 1632 годзе, у другой палове XVIII стагоддзя пры ім быў узведзены новы каменны храм, асвечаны ў гонар Святой Тройцы, — сапраўдны шэдэўр стылю «віленскага барока». Пры кляштары мелася школа, дзе вучыўся будучы вядомы мастак і скульптар Рафаіл Слізень. «Інвентары» маюць вялікую гістарычную каштоўнасць: яны праліваюць святло на дзейнасць аднаго з самых цікавых на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці манастыроў.
Пазнаёміцца з гэтымі ўнікальнымі дакументамі можна на музейна-бібліятэчных занятках «Гісторыка-культурная памяць Беларусі ў рукапісных дакументах», якія праводзяцца супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі.
18 верасня 2024 г. занятак наведалі студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Запрашаем усіх жадаючых на музейна-бібліятэчныя заняткі і аглядныя экскурсіі па музейна-выставачнай экспазіцыі сектара!
Сектар рэдкой кнігі
+375 162 57 48 30