Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Свет роўных праў і магчымасцей»: да Міжнароднага дня інвалідаў

«Свет роўных праў і магчымасцей»: да Міжнароднага дня інвалідаў

«Свет роўных праў і магчымасцей»: да Міжнароднага дня інвалідаў

З 1 па 31 снежня 2025 года ў аддзеле перыядычных выданняў пачне работу выстава «Свет роўных праў і магчымасцей», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў.


У 1992 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў з мэтай прасоўвання праў інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем інвалідаў. Мэты, дзеля якіх гэты дзень быў абвешчаны, — поўнае і роўнае захаванне праў чалавека і ўдзел інвалідаў у жыцці грамадства. Абарона праў інвалідаў — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і інвестыцыі ў агульную будучыню. У свеце 1,3 мільярда чалавек маюць інваліднасць (кожны шосты), больш за 100 мільёнаў інвалідаў — дзеці. І ўсе яны сутыкаюцца з фізічнымі, сацыяльна-эканамічнымі і паводніцкімі бар'ерамі.


На экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы аб якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, праблеме інваліднасці ў міжнародным і нацыянальным заканадаўствах, рэабілітацыі інвалідаў у сучаснай міжнароднай і дзяржаўнай практыцы, сацыяльнай інтэграцыі, стварэнні інклюзіўнага грамадства на міжнародным і нацыянальным узроўнях.


Вашай увазе будуць прадстаўлены артыкулы з часопісаў: «Беларуская думка», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Охрана труда и социальная защита», «Трудовое и социальное право», «Проблемы управления», «Белорусский экономический журнал», «Законность и правопорядок», «Экономика Беларуси» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу