Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Новыя кнігі ў бібліятэцы — гэта заўсёды знамянальная падзея як для чытачоў, так і для бібліятэкараў. Яны прыносяць радасць сустрэчы з упадабанымі і новымі аўтарамі, дораць асалоду непрадказальным сюжэтам і інтрыгай, прапануюць тэмы для разважання.
З 18 па 22 снежня 2022 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі запрашае наведаць чарговую выставу серыі «Свет кніжных навінак».
На выставе дэманструецца як навукова-папулярная, так і мастацкая літаратура розных жанраў. Гэта гістарычныя і прыгодніцкія раманы, сучасная інтэлектуальная проза, дэтэктывы, фантастыка, фэнтэзі, жаночыя любоўныя раманы. Вось некаторыя з іх: кніга з серыі «100 вершаў» «Як многа гавораць мне назвы такія. Выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі» (Мінск, 2022); А. Сальнікаў «Оккульттрегер» (Масква, 2022); Т. Троніна «Тайная жизнь моего мужа» (Масква, 2022); А. Карлсан «Птица высокого полёта» (Мінск, 2022); М. Бёртан «Последний ход» (Масква, 2022); Д. Прэстан, Л. Чайлд «Злая река» (Санкт-Пецярбург, 2021); Л. Даррелл «Александрийский квартет» (Масква, 2021); Л. Райлі «Семь сестёр» (Масква, 2022); Ж. Дыкер «Последние дни наших отцов» (Масква, 2021) і інш.
Тых, хто цікавіцца псіхалогіяй, на выставе чакаюць кнігі вядомага ва ўсім свеце псіхатэрапеўта, аўтара навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры Ірвіна Ялома «Шопенгауэр как лекарство» і «Мамочка и смысл жизни» (Масква, 2022), брытанскага журналіста Уіла Стора «Сэлфи. Почему мы зациклены на себе и как это на нас влияет» (Масква, 2019) і інш.
Для аматараў гісторыі прадстаўлены такія кнігі, як «Брест в 1944-1953гг.: документы и материалы» (Брэст, 2021), Б. Кіпніс «Непобедимый. Жизнь и сражения Александра Суворова» (Санкт-Пецярбург, Масква, Мінск, 2022), Э. Ларсан «Страх и надежда: как Черчилль спас Британию от катастрофы» (Масква, 2021) і інш.
Кнігі «Янка Купала» (Мінск, 2022) з серыі ЖЗЛБ (Жыццё знакамітых людзей Беларусі), А. Крыстафі «Достоевский in love: личная жизнь» (Масква, 2022), А. Палярынава «Почти два килограмма слов» (Масква, 2019) (нататкі пра пісьменнікаў, дзе яны паўстаюць не чытацкімі абразамі, а жывымі людзьмі, якіх аб'ядноўвае ўменне жангляваць жанрамі) папоўняць літаратуразнаўчыя веды.
Зіма — час, калі можна загарнуцца ў цёплы плед, наліць кубачак гарачай кавы з карыцай, узяць новую кнігу і атрымліваць асалоду ад чытання.
Прыходзьце на выставу, выбірайце кнігі, чытайце і атрымлівайце задавальненне ад прачытанага.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09