|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 29 па 31 сакавіка 2026 г. чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага маглі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет новых кніг: іх увазе была прадстаўлена новая літаратура, якая паступіла ў аддзел абанемента зімой.
На экспазіцыі можна было пазнаёміцца з навукова-папулярнай літаратурай па псіхалогіі, прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі. Сярод навінак — «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі. Брэсцкая вобласць» (Мінск, 2025г.) — у выданні прадстаўлена інфармацыя аб усіх сферах жыцця Брэстчыны: прыродзе, гісторыі, эканоміцы, культуры, ахове здароўя, адукацыі і інш. У кнігах Аляксандра Радзькова «Города» (Мінск, 2025 г.) і Людмілы Рублеўскай «Пісьменніцкія вандроўкі» (Мінск, 2025 г.) аўтары дзеляцца сваімі ўражаннямі ад падарожжаў па гарадах малых і вялікіх, айчынных і замежных, правінцыйных і сталічных. Кніга Сэмюэля Гейдана «Эйнштейн во времени и пространстве. Жизнь в 99 частицах» (Масква, 2025 г.) прадстаўляе чытачам новы складаны вобраз вялікага вучонага, яна здзіўляе, смешыць, прымушае задумацца, захапляе. «Угловы. Семья врачей. Век Добра и Любви» (Масква, 2025 г.) — своеасаблівы гістарычны дакумент, напісаны ў форме мемуараў удавой аднаго з найвялікшых урачоў XX стагоддзя Эміліяй Віктараўнай Вугловай, якая расказвае пра жыццё акадэміка Фёдара Рыгоравіча Вуглова.
Беларуская мастацкая літаратура была прадстаўлена кнігамі «Беларуская аповесць 1940–1960-х гадоў» (Мінск, 2025 г.), «Илоты безумия» М. Чаргінца (Мінск, 2025 г.), «Амфора» А. Аўруціна (Мінск, 2025 г.), «Под сенью белорусских лесов» Дз. Амурава (Мінск, 2025 г.) і іншымі цікавымі выданнямі.
Сярод навінак былі і перавыданні твораў класікаў літаратуры: С. Магілёўская «Крепостные королевны» (Санкт-Пецярбург, 2025 г.), Ф. Дастаеўскі «Белые ночи» (Масква, 2025 г.), Н. Задорнаў «Капитан Невельской» (Санкт-Пецярбург, 2025 (Масква, 2025 г.), Д. Лондан «Мартин Иден» (Масква, 2025 г.), Г. Флабер «Госпожа Бовари» (Масква, 2025 г.), Р. Акутагава «В стране водяных» (Масква, 2025 г.) і інш.
Пацешылі нашых карыстальнікаў і кнігі ўпадабаных пісьменнікаў — Аляксея Іванова, Ганны і Сяргея Літвінавых, Алены Ронінай, Ганны Данілавай, Людмілы Мартавай, Стывена Кінга, Джуліі Куін і многіх іншых. Бэстсэлеры, меладрамы, вострасюжэтныя дэтэктывы, гістарычныя раманы, фэнтэзі… Кожны чытач знайшоў для сябе нешта цікавае.
Добрая кніга ўплывае на чалавека значна даўжэй, чым час, які трэба для яе чытання.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09