Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Свет кніжных навінак. Вясна 2026»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

«Свет кніжных навінак. Вясна 2026»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

«Свет кніжных навінак. Вясна 2026»: кніжная выстава ў аддзеле абанемента

З 25 па 29 чэрвеня 2026 года аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае сваіх чытачоў здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг, якія паступілі ў фонд вясной 2026 года.


Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з самымі рознымі выданнямі: тут прадстаўлены кнігі пра апошнія дасягненні навукі і тэхнікі, новыя тэндэнцыі ў эканоміцы і бізнесе, а таксама працы па псіхалогіі, гісторыі, літаратуразнаўстве і мастацтве.


Асаблівай увагі заслугоўваюць некалькі яркіх навінак. Кансультант па лічбавай трансфармацыі і рабатызацыі Эндру Бёрджэс у кнізе «Штучны інтэлект — для вашага бізнесу» (Масква, 2025 г.) раскрывае практычныя функцыі і перспектывы выкарыстання ШІ ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Гісторыкі Халакоста Элізабэт Уайт і Джаана Сліва ў кнізе «Фальшывая графіня. Яна падманула нацыстаў і выратавала тысячы чалавек з лагера смерці» (Масква, 2025 г.), абапіраючыся на рукапіс мемуараў графіні Яніны Сухадольскай, аднавілі гісторыю яе подзвігу. Унучка піяніста Стывена дэ Бастыёна Раксана дэ Бастыён у кнізе «Піяніст з Будапешта. Праўдзівая гісторыя музыкі, які перажыў Халакост» (Масква, 2026 г.) распавядае гісторыю сваёй сям'і, апісваючы ўсе гароты і няшчасці, якія выпалі на іх долю. А кніга «Валянцін Губараў» (Мінск, 2026 г.) знаёміць чытача з найцікавейшым мастаком сучаснасці, які працуе ў жанры наіўнага мастацтва.


Беларуская мастацкая літаратура прадстаўлена на выставе зборнікамі паэзіі Аксаны Сапон, Іны Фраловай, Генрыха Тарасевіча, Міхася Башлыкова, Людмілы Сільновай, а таксама празаічнымі творамі Віктара Шніпа, Рыгора Барадуліна, Віталя Кірпічэнкі, Сяргея Клімковіча, Улады Альхоўскай, Аксаны Ласоўскай, Вікторыі Сінюк і іншых аўтараў.


У ліку новых паступленняў — кнігі любімых многімі чытачамі аўтараў: Наталлі Паўлішчавай, Каці Качур, Машы Траўб, Макса Фрая, Галіны Ганчаровай, Алены Міхалковай, Таццяны Усцінавай, Марыны Сяровай, Таццяны Сцяпанавай, а таксама замежных пісьменнікаў — М. Лемана, С. Кінга, А. Кроніна, Р. Османа і многіх іншых.


На выставе знойдуцца творы на любы густ: гістарычныя раманы, меладрамы, вострасюжэтныя дэтэктывы, фэнтэзі. Кожны чытач абавязкова знойдзе нешта цікавае для сябе.


Прыходзьце знаёміцца з новымі аўтарамі і адкрывайце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу