Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Свет кніжных навінак

Свет кніжных навінак

Свет кніжных навінак

Абласная бібліятэка імя М. Горкага працягвае ўпадабаны чытачам цыкл выстаў «Свет кніжных навінак». З 30 сакавіка па 3 красавіка 2025 г. аддзел абанемента запрашае кнігалюбаў пазнаёміцца з навінкамі, якія папоўнілі фонд у снежні–лютым.


Гэта навукова-папулярныя выданні: «Родина моя Беларусь = Радзіма мая Беларусь: знай, помни, береги» (Мінск, 2025), «Сделано в Беларуси. Знак качества» (Мінск, 2025), Л. М. Рэйзіна «Рядовые Победы» (Мінск, 2024), Т. І. Кухаронак «Святочны час: народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў» (Мінск, 2025); С. Грыствуд «Игра королев: женщины, которые изменили историю Европы» (Масква, 2024) і інш.


На выставе экспануюцца мастацкія творы як класікаў літаратуры, так і маладых беларускіх, расійскіх і замежных пісьменнікаў.


Беларускую мастацкую літаратуру ў экспазіцыі прадставяць творы З. Дудзюк, М. Пазнякова, Д. Вінаградава, А. Літаш, Г. Марчука, Я. Берсеневай, Н. Цімашэнкі, Л. Багданавай і інш.


Вас чакаюць творы лаўрэатаў літаратурных прэмій Я. Кавабаты «Тысячекрылый журавль» і «Стон горы» (Масква, 2024); А. Гурны «Высохшее сердце» (Масква, 2024) — гісторыя чалавека, у якога ёсць дзве краіны, але няма дома (упершыню на рускай мове); Дж. Коэна «Нетаньяху: отчет о незначительном и в конечном счете даже неважном эпизоде из жизни очень известной семьи» (Масква, 2024); К. Гамсуна «Голод; Пан; Виктория: [сборник]» (Масква, 2024); Р. Гары «Воздушные змеи» (Масква, 2024), раман пра Другую сусветную вайну, пра французскае Супраціўленне, але галоўнае — пра каханне; перавыданне Т. Манна «Будденброки» (Масква, 2024) і інш.


Таксама на выставе вы знойдзеце чацвёртую і пятую кнігі аўтабіяграфічнага цыкла «Моя борьба» К. У. Кнаўсгара; заключную частку рамана М. Арбатавай «Берёзовая роща. Стеклянный занавес» (Масква, 2024); пераклад на беларускую мову Э. М. Рэмарка «Тры таварышы» (Мінск, 2024).

Новыя кнігі вельмі розныя і на любы густ. Гэта новыя дэтэктывы папулярных пісьменнікаў А. Тамонікава, Л. Мартавай, Л. Люцікавай, Е. Ветравай, Л. Собалевай, К. Лэкберг, М. Омера, В. Метаса, Д. Ліхэйна, Я. Галінскага; шмат фантастыкі Б. Канфельскага, М. Сямёнавай, А. Волгінай, В. Дж. Эндрус, Т. Пратчэта, М. Лаферці, Д. Сіманса, Дж. Арментроўта, Н. Стывенсана; жаночыя раманы Н. Аляксеевай, Е. Левашовай, Н. Міронінай, І. Валчок, Ф. Конева, М. Нуроўскай, С. Коч, К. Гувер, Кім Ынсук і іншых.


Адкрыйце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі. Прыходзьце да нас за новымі кнігамі, знаёмцеся і выбірайце. Займальнага вам чытання!


Аддзел абанемента


Зварот да спісу