|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 12 сакавіка 2026 года ў сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Горкага працуе выстава «Міхаіл Урубель: жыццё і творчасць», прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых яркіх мастакоў канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Жывапісец, малявальшчык, скульптар, кніжны ілюстратар, майстар тэатральна-дэкарацыйнага і манументальнага мастацтва. У яго жыцці і творчасці спалучыліся найвышэйшае майстэрства і яркі індывідуалізм, глыбокія веды натуры і фантазія, веды традыцый сусветнага мастацтва і дар эксперыментатара. На выставе прадстаўлена каля 40 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, камплекты паштовак. Храналагічны ахоп дакументаў, якія прадстаўлены на выставе, з 1957 па 2023 гады. Запрашаем нашых наведвальнікаў звярнуцца да феномена геніяльнага рускага мастака. Выстава будзе даступна на працягу месяца.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78