![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
30 верасня – 1 кастрычніка 2025 года на базе ДУК «Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава» адбыўся міжрэгіянальны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Папулярызацыя тэрыторыі праз культурныя брэнды: публічныя бібліятэкі ў пошуку новых магчымасцей».
У працы семінара прынялі ўдзел намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама Н. В. Касцюковіч, начальнік аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама В. А. Барадзінчык, спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: загадчык НДА бібліятэказнаўства І. М. Кукета і загадчык сектара краязнаўства і праектнай работы Т. І. Лагош, дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага М. Э. Ігнатовіч і загадчык аддзела бібліятэказнаўства Г. А. Сцяпанава, супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
У ходзе семінара разглядаліся пытанні праектных культурных ініцыятыў і сацыякультурнай дзейнасці бібліятэк, краязнаўчыя Інтэрнэт-праекты як рэсурс развіцця культурна-пазнавальнага турызму, бібліятэчнае краязнаўства ў брэндзіраванні тэрыторыі і інш.
Сваім досведам працы падзяліліся спецыялісты НББ і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага, дырэктары Пінскай і Пружанскай раённых бібліятэчных сістэм. Таксама былі прадстаўлены відэадаклады І. А. Гладковай, дырэктара МКУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Арла» (РФ) і Ю. А. Касцюк, вучонага сакратара УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя В. І. Леніна».
Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава» пачалося са знаёмства з Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава і Іванаўскай дзіцячай бібліятэкай. Удзельнікі семінара пабывалі ў сельскіх бібліятэках в. Ляхавічы, аг. Моладава і аг. Моталь, пазнаёміліся з прэзентацыяй літаратурнага праекта біблія-кафэ «Хороший вкус».
У рамках семінара ўдзельнікі наведалі знакавыя і брэндавыя месцы Іванаўскага раёна: раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды (карцінную галерэю Н. Орды, музей Н. Орды і сядзібны дом Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор), школу бондарства Іванаўскага раёна, здзейснілі экскурсію па ландшафтна-культурным парку «Лабірынт часу» і краязнаўчы экскурс па славутасцях Моталя.
Аддзел бібліятэказнаўства
+375 162 53 04 40