Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах: семінар-практыкум

Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах: семінар-практыкум

Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах: семінар-практыкум

18 жніўня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага з мэтай павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адбыўся семінар-практыкум «Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах», на якім разглядаліся асобныя напрамкі работы метадычнай службы абласных бібліятэк. У мерапрыемстве бралі ўдзел вядучыя спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, нам. дырэктара па бібліятэчнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі.


Пшыбытка М. Г., заг. навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, праінфармавала аб дзеючай сетцы публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, агучыла асноўныя колькасныя паказчыкі, якія характарызуюць работу публічных бібліятэк, акрэсліла тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. З дакладам «Праектныя каманды ў Віцебскай абласной бібліятэцы: структура, ролі, камунікацыі» выступіла В. М. Камендантава, нам. дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі. Прадстаўленыя ёю напрацоўкі будуць выкарыстаны калектывам Брэсцкай абласной бібліятэкі пры ажыццяўленні праектнай дзейнасці. Аб асноўных этапах падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення праектаў, розных па тэматыцы і чытацкаму прызначэнню, распавяла Т. А. Сапега, заг. сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Спецыялісты Брэсцкай абласной бібліятэкі падзяліліся вопытам стварэння карпаратыўных электронных рэсурсаў сумесна з цэнтральнымі бібліятэкамі вобласці («Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава», «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння», «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун»). Цікавым было выступленне В. А. Міхайлавай, заг. аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу, аб рэалізацыі сеткавых праектаў, накіраваных на прасоўванне бібліятэкі, інфармацыйных рэсурсаў, прыцягненне да чытання і ўдзелу ў мерапрыемствах жыхароў г. Брэста і рэгіёну («(Не)Книжные люди», «В Бресте — читать», «Terra incognita: погружение в эпоху»).

Для гасцей з Мінска і Віцебска правялі экскурсію па Брэсцкай абласной бібліятэцы.


Кароль Людміла Канстанцінаўна,

нам. дырэктара па бібліятэчнай рабоце

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 28



Зварот да спісу