Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



МЕСЯЧНІК НЯПАМЯТЛІВАГА ЧЫТАЧА

МЕСЯЧНІК НЯПАМЯТЛІВАГА ЧЫТАЧА

МЕСЯЧНІК НЯПАМЯТЛІВАГА ЧЫТАЧА

Паважаныя чытачы!


З 3 па 30 лістапада 2025 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пройдзе Месячнік няпамятлівага чытача. Гэта значыць, што, калі па якіх-небудзь прычынах вы не змаглі вярнуць кнігі своечасова, зараз самы час гэта зрабіць!


У гэтыя даты вы можаце вярнуць не толькі свае кнігі, але і кнігі сваіх няпамятлівых сяброў або родных.


Бібліятэкары не спытаюць аб прычынах запазычанасці, не нагадаюць аб вашым абяцанні вяртаць кнігі ў тэрмін і не пазбавяць права карыстання дакументамі нашай бібліятэкі.


Будзем рады бачыць усіх сваіх няпамятлівых чытачоў! Кнігі, якія пыляцца на вашых паліцах, чакаюць новых чытачоў!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу