|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
26 сакавіка 2026 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся абласны навучальны семінар-практыкум «Месца і роля публічных бібліятэк у сістэме прававой асветы насельніцтва». У семінары прынялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці і бібліятэчныя работнікі, якія арганізуюць работу публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў публічных бібліятэках вобласці.
Прадзеіна А. В., галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства НББ, пазнаёміла ўдзельнікаў з вопытам работы НББ па арганізацыі прававой асветы і інфармавання карыстальнікаў, правяла аналіз дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў цэлым па рэспубліцы, зрабіўшы акцэнт на ПЦПІ бібліятэк Брэсцкай вобласці.
Сегянюк Ю.С., дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці, расказаў аб тэматычным банку даных «Ідэалагічная работа» ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE» і яе прымяненні ў рабоце. Спецыялісты РЦПІ правялі навучанне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», «ЭТАЛОН»; раскрылі асноўныя палажэнні Мадэлі абслугоўвання наведвальнікаў ПЦПІ.
Акрамя гэтага, прагучалі выступленні з вопыту работы ПЦПІ Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, публічных бібліятэк Пінскай ГЦБС і Ляхавіцкай РЦБС.
У ходзе работы семінара ў бібліятэкараў ПЦПІ была магчымасць абмеркаваць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у працэсе абслугоўвання наведвальнікаў ПЦПІ; атрымаць тлумачэнні з боку кампетэнтных спецыялістаў РЦПІ Брэсцкай вобласці, падзяліцца напрацоўкамі ў арганізацыі гэтага напрамку дзейнасці ў бібліятэках.
Для ўдзельнікаў семінара была праведзена экскурсія па абласной бібліятэцы, падчас якой адбылося знаёмства з зонай ПЦПІ ў структуры агульнай чытальнай залы.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі,
+375 162 57 48 74