![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
13 верасня 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня народнага адзінства.
Патрыятычны ўрок «Беларускі шлях: адзінства лёсу» адбыўся для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання. Пасля мерапрыемства ў ходзе інтэрактыўнай гульні «Гістарычная памяць — сувязь часоў і пакаленняў» удзельнікі замацавалі веды аб важных этапах гісторыі дзяржаўнасці нашай краіны, пачынаючы з падзей 1939 г.
Да святочнай даты ў бібліятэцы экспануюцца тэматычныя выставы літаратуры «У адзінстве — сіла народа» (дзіцячы аддзел), «Дзень, які нас аб'яднаў» (юнацкі аддзел), якія таксама адкрываюць важныя старонкі мінулага.
Дзень народнага адзінства — гэта свята як нагода задумацца аб значэнні памяці і ўласнай гісторыі.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76