![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 лістапада 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся медыцынскі лекторый «Будзьте здаровы!». Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам сустрэча была прысвечана тэме «СНІД: праблемы, лячэнне, прафілактыка».
Што гэта такое ВІЧ і СНІД? Чым ВІЧ-інфекцыя адрозніваецца ад іншых інфекцыйных захворванняў? Якія меры прафілактыкі трэба выконваць, каб пазбегнуць гэтага захворвання? Гэтыя і іншыя пытанні былі адрасаваны спікеру сустрэчы — урачу-дэрматавенеролагу Брэсцкага абласнога кожна-венералагічнага дыспансера, галоўнаму пазаштатнаму дэрматолагу г. Брэста А. П. Кажамячанка.
Госць расказаў пра прычыны ўзнікнення ВІЧ, шляхі перадачы рэтравірусаў, асаблівасці лячэння, а таксама пра меры прафілактыкі, асновай якіх з’яўляюцца здаровы лад жыцця, веды і самакантроль. Значнае месца было ўдзелена інфармацыі аб кожных захворваннях. Прагучалі адказы на пытанні слухачоў.
У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава літаратуры «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць», яе прадставіла загадчык аддзела перыядычных выданняў Л. І. Сахарэвіч.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74