Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Дружить томами: книжный дар МФГС»

Выстава «Дружить томами: книжный дар МФГС»

Выстава «Дружить томами: книжный дар МФГС»

У 2019 г. наш горад абвешчаны культурнай сталіцай СНД, святкуе сваё тысячагоддзе. З нагоды такой значнай падзеі Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС) зрабіў нашай бібліятэцы цудоўны падарунак: 149 кніг і 19 часопісаў. Нават самы спакушаны і патрабавальны чытач будзе прыемна здзіўлены. Прыгожыя і дыхтоўныя падарачныя выданні разнастайныя па сваёй тэматыцы, серыям, жанрам і фармаце. Дастойным упрыгожваннем фонду беларускай літаратуры стане кніга аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» (пераклад на 101 мову свету). Кніга атрымала Гран-пры на міжнародным конкурсе «Искусство книги». Серыя «Классики мировой литературы» прадстаўлена цэлай плеядай рускіх і замежных пісьменнікаў.


Серыя «ЖЗЛ» пазнаёміць з жыццём В. Шаламава, В. Катаева (кніга «Катаев» Сяргея Шаргунова — лаўрэат прэміі «Большая книга»), Д. Граніна і іншых вядомых аўтараў.


Вельмі прывабныя і яркія кнігі гістарычнай тэматыкі. «История старой квартиры» — гэта гісторыі простых жыхароў кватэры з 1902 г., якія неразрыўна звязаны з гісторыяй краіны. Кніга стала лепшым праектам 2017 г. і лаўрэатам конкурсу «Ревизор».


Кніга «XX век как жизнь. Воспоминания» Аляксандра Бовіна, вядомага журналіста-міжнародніка, пасла, тэлевядучага будзе да спадобы не толькі знатакам гісторыі. Яна напісана цудоўным языком у рэдкім жанры «юморная мемуаристика». На выставе вялікі выбар міравых бестселераў: «Почему одни страны богатые, а другие бедные. Происхождение власти, процветания и нищеты» Д. Аджэмоглу і Д. Робінсана, «Азбука для родителей» А. Фрома, «Бегущая с волками» К. П. Эстэс і інш.            


Навінкі вядомага пісьменніка і літаратуразнаўцы Д. Быкава ў серыі «100 лекций о русской литературе ХХ века» прадстаўлены кнігамі: «Время потрясений. 1900–1950 гг.», «Время изоляции. 1951–2000 гг.».


Выстава «Дружить томами: книжный дар Международного фонда гуманитарного сотрудничества государств-участников СНГ» будзе дэманстравацца ў фае Бібліятэкі 13–14 чэрвеня 2019 г.

 

Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Яшчэ па тэме:

♦ Межгосударственный фонд СНГ подарил книги библиотекам Бреста // // virtualbrest.by [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://virtualbrest.by/news67565.php – Дата доступа: 27.06.2019.



Зварот да спісу