![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Літаратурны квіз у бібліятэцы
26 снежня 2021 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся літаратурны квіз ад каманды «Свет жывых гульняў» .
У бібліятэцы сабраліся 6 каманд (26 удзельнікаў), каб актывізаваць свой досвед літаратурных рэалій, выкарыстаць лагічнае мысленне і інтэлект, успомніць п’есы па невялікіх урыўках, крылатыя выразы з літаратурных твораў і інш.
Прысутныя акунуліся ў атмасферу вялікага літаратурнага свята, захопленасці кнігамі, спаборніцтва і сяброўскай падтрымкі.
Гульня складалася з 10 тураў з двума перапынкамі, і, вядома, былі музыка, пераможцы і прызы.
Упэўнены, што бібліятэка — адно з найлепшых месцаў для правядзення літаратурных гульняў, дзе атмасферай кніжнай культуры і цікавасці да чытання прасякнута ўсё і ўсе: ад сцен і палічак з кнігамі да кожнага супрацоўніка і наведвальніка бібліятэкі. Такой жа думкі былі і ўдзельнікі мазгаломкі.
Дзякуем усім, хто прыйшоў на гульню, і да новых сустрэч у 2022 г., сябры!
Аддзел літаратуры на замежных мовах
Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74