Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Літаратурнае залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы»: бібліяграфічны агляд для навучэнцаў каледжа прыборабудавання

«Літаратурнае залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы»: бібліяграфічны агляд для навучэнцаў каледжа прыборабудавання

«Літаратурнае залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы»: бібліяграфічны агляд для навучэнцаў каледжа прыборабудавання

3 лютага 2025 г. для першакурснікаў Брэсцкага каледжа прыборабудавання супрацоўнікі аддзела абанемента абласной бібліятэкі правялі бібліяграфічны агляд «Літаратурнае залюстроўе: героі кніг і іх прататыпы».

Дзеці даведаліся пра цікавыя факты пра прататыпы вядомых літаратурных герояў беларускай, рускай і замежнай літаратур. Дакрануліся да творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Даведаліся падрабязнасці аб першым буйным рамане У. Караткевіча «Нельга забыць», правобразам галоўнай гераіні якога стала мастацтвазнаўца Ніна Молева, у якую аўтар быў горача закаханы.


Аляксандру Пушкіну расказалі трагічную гісторыю беларускага двараніна Паўла Астроўскага, які і стаў правобразам Уладзіміра Дуброўскага. Калі правесці паралель паміж рэальным прататыпам і літаратурным героем, тое падабенства ў наяўнасці. Раман не быў завершаны Пушкіным. Яго апублікавалі пасля смерці паэта і назву далі па прозвішчы галоўнага героя.


Ні для каго не сакрэт, што правобразам Наташы Растовай — галоўнай гераіні рамана Льва Талстога «Вайна і мір» — была не хто іншая, як родная сястра яго жонкі, Таццяна Андрэеўна. Пад пяром майстра паступова нараджалася выява Наташы Растовай, цудоўнага юнага стварэння, якое свеціцца знутры ад шчасця і шчырасці.


Гісторыя боцмана Аляксандра Селькірка натхніла Даніэля Дэфо на стварэнне рамана пра Рабінзона Круза. У 1704 годзе Селькірк быў высаджаны на незаселенай выспе па ўласным жаданні — ён пасварыўся з капітанам і запатрабаваў высадзіць яго, усё роўна куды. Аляксандр быў упэўнены, што яго хутка забяруць, але ён памыліўся, каманда за ім не вярнулася. 1 лютага 1709 года, пасля чатырох гадоў і чатырох месяцаў адзіноты яго падабралі худым і змардаваным. Літаратурнага героя Дэфо змясціў на востраў на 28 гадоў. У 1960 годзе ў гонар літаратурнага героя востраў Мас-а-Цьера (Бліжэй да зямлі), перайменавалі ў Востраў Рабінзона Круза, а востраву Мас-а Фуэра (Далей ад зямлі) у гонар прататыпа літаратурнага персанажа далі імя Востраў Аляксандра Селькірка.


Шмат цікавых і малавядомых фактаў даведалася моладзь. Спадзяёмся, што яны стануць пастаяннымі чытачамі нашай бібліятэкі і зробяць шмат літаратурных адкрыццяў.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу