Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У Год міру і стварэння Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага ініцыяваны культурна-асветніцкі праект «Праз кнігу да міру і творчасці», асноўнай мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя літаратуры аб гуманізме, маральнасці і дружбе, каштоўнасці чалавечага жыцця. У рамках праекта запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных культуры і літаратуры розных краін; сустрэчы з аўтарамі, прадстаўнікамі дыпламатычных службаў, міжнародных, рэспубліканскіх і абласных грамадскіх культурных арганізацый; прэзентацыі кніжных выстаў.
21 сакавіка адбылося першае мерапрыемства праекта «Казахстан: знаёмы і незнаёмы» — сустрэча чытачоў малодшага школьнага ўзросту з консулам Рэспублікі Казахстан у горадзе Брэсце Шалбаевым Айдарам Есламбековічам. Юныя чытачы пазнаёміліся з культурай, нацыянальнымі святамі і казкамі Казахстана.
28 сакавіка ў 12:00 адбудзецца другое мерапрыемства ў рамках праекта — «Літаратурная Расія: далёкая і блізкая», прысвечанае
155-годдзю з дня нараджэння выдатнага рускага пісьменніка Максіма Горкага, імя якога носіць Брэсцкая абласная бібліятэка. У ходзе сустрэчы адбудзецца адкрытая лекцыя дацэнта кафедры рускай літаратуры і журналістыкі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, кандыдата філалагічных навук Садко Людмілы Міхайлаўны і прэзентацыя кніжнай выставы «Максім Горкі. Погляд з XXI стагоддзя».