|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 3 па 21 снежня 2025 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца кніжная выстава «Літаратурная інклюзія», прымеркаваная да Міжнароднага дня інвалідаў.
Сіла волі і духу, мужнасць у пераадоленні цяжкасцей дазваляе людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі дабівацца вялікіх поспехаў у розных галінах дзейнасці, весці актыўны лад жыцця і пакараць складаныя вяршыні на сваім шляху. Большая частка кніг на гэтай выставе напісана аўтарамі з інваліднасцю, другая частка — мастацкія кнігі, у якіх галоўныя героі — людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Экспазіцыя ўключае творы беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў. Акрамя іншых, вы ўбачыце кнігі лаўрэата літаратурнай прэміі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ім. У. А. Калесніка Надзеі Парчук, лаўрэата літаратурнай прэміі «Рускі Букер» Рубена Давіда Гансалеса Гальега з аўтабіяграфічным раманам «Белае на чорным». Таму, як жылося людзям з дыягназам аўтызм трыццаць гадоў таму, прысвечаны раман Вікторыі Лойд-Барлоў «Маленькія птушыныя сэрцы».
Менавіта аб такіх таленавітых і дзіўных людзях наша падборка кніг. Чакаем вас у бібліятэцы!
Аддзел абанемента
+375 0162 57 48 09